Kamaedzitca : Пяруне

Pagan Black / Belarus
(2008 - Strong Music Productions)
Learn more

Lyrics

1. KURGAN (INTRO)

(instrumental)


2. KOLAZVAROT

Ты! Пачуй голас
З кары чорных дубоў,
Світання над кронамі
Веры Дзядоў.

Колаўрат – велічны дух –
Жыве праз стагоддзі ў Крыві.
Колаўрат – стальная Воля,
Час расплаты... Млыну стогн...

Законы жалезны,
Думкі трывалы,
Разлютаваны позірк,
Цягліца, як кутая сталь.

Пратыкаюць неба штыкі,
Iрвуцца вены курганамі.
Клятва крывёю, адзінства агню –
Не адступім ні на крок.

Колаўрат, ярчэй гары!
Дай жа сілы да Вайны…
Колаўрат! Колаўрат!
Моцны духам Твае Байцы!

Сцісні Волю ікламі сноў,
За Брата сэрца праткні.
Барані святы Край Бацькоў.
Доблесці погалас, подых узнагарод...
Барані святую Веру!
Барані святую Кроў!


3. YAK NA GORCY lYA RAK…

Як на горцы ля ракі
Ды Сонца й грала.
Папялішчы дагаралі,
Усё сціхала.

А Свяціла падымала
Свае крылы
Ды лілося
Золатам імкліва.

Разлівала свае воды,
Свае скарбы
Над Сусветам новым часам,
Новым летам.

А дзяўчынка руса-мала
Усё сядзела,
Песню пела
Ды й вяночкі даплятала.

Як у ваду кідала кветкі –
Сваё шчасце,
Да Купалы падымала
Ручкі белы.

Абдымала Сонца
Сваім сэрцам,
А й вяночкі ўсё плылі
Насустрач лёсу...


4. VOLI GEROYAW PODYKH BYAZMEZHNASCI

Вецер халодных туманаў
Шапаціць лебядзямі ў грудзях,
Адзінокі месяц белы
Асвятляе Вечнасці шлях.

Пыл дарогі ўздымаецца да Неба,
Дзе Багоў трон вялікі стаіць.

Мячы моцна сціскаем
У правых далонях.
За плячыма палім масты –
Назад дарогі няма.

Не страшны смерці хуткай подых,
Шчырасць і гонар – памерці ў Баi.
Высячэм Памяць для нашых нашчадкаў…

Сустракаем маланкі
Суровыя стрэлы,
Крылы журавоў
Ачышчаюць душы.

Цені стодаў высокіх
Праплываюць ля нас.
Працяг імгненняў Вайны…
Аддаць жыццё прыйшоў час.

Хай вызначальна падкова,
Як молат грукае.
Ды пад молатам пыл, як дым –
Зямля гарыць.

Эх, дарога дымная,
Дай жа сілы сваім Сынам!
Асколкамі надрыву замовы,
Пяруне, дапамажы нам!

Хутка нап’ецца
Пунсоваю кроўю ледзяное жалеза,
Адправы Крык
Пачуюць раны памерлых.

Подых зор халодных
Адзавецца рэхам
У сэрцах дзяцей.
Вайна...


5. REKHAM BAGOW

(instrumental)


6. OY, Z'MA-KALYADA…

Завывае Поле
Белаю Заслонаю,
Коле Вецер
Ясны Свет.
Зіма студзіць,
Зіма халодзіць.
Танчыць Снег
Танчыць Зіма…


7. U VYAKI VYAKOW!

Адным жытам карміліся,
Адной вадой паіліся,
Адным Багам маліліся,
Адной крывi пладзіліся.

Аднымі песнямі пеліся,
Адной мовай віталіся,
Адной сілай крапіліся,
Адным войскам біліся.

Слава нашаму Роду!
Слава нашым Багам!
Слава нашаму Народу!
Слава Перуновым Байцам!

Вечная Слава
Нашай Краіне!
Залатой Бацькаўшчыне –
Слава! Слава!


8. DZEVA SMERCI

Зорнага Космасу далонь –
У бязмежныя абшары.
Думак халодных гарызонт,
Нямыя словы Мары.

Мёртвая цішыня,
Шумiць толькi голле,
Праносіцца Ліха,
Ажно елкі дрыжаць.

Пяю прымхлівую песню,
Спеў льецца ў адзіноце.
Вочы заплюшчу,
А позірк у лістоце.

Воля думкі агнём
Сваім сагравае –
Гэта кропля Свету
Ізноў ажывае.

Танец прывідаў,
Музыка Смерці,
Забірае душы
Мары вецер.

Чарнабога мэта,
Наві здабытак – лёс.
Чорны дух гэта
Людскія душы панёс.

Сустрэць Мары позірк…

Смерць – нараджэнне,
Палёт, абуджэнне,
Каласы вечнай ракі,
Легенды... Бязмежнасць...

Сляды Герояў пакiнем,
Гонар каб адрадзіць.
Высока ў Вырай – шлях вольным Сынам.
Мы вечна будзем жыць!


9. ZHAR-KRADA-AGON'

(instrumental)


10. BLUKANNE VEDAGONY

Застанецца толькі попел…
Дзеля гэтага змагаліся.
Або так і будзем жыць,
На другое спадзяваліся.
Ці то як гэта не ўбачыць
У цвеце вішні маладой?
Ці то жыць і не здавацца,
Альбо попел жэрці той?..
На вайне так ужо сталася –
Лепей не бачыць канца перамогі,
Дзе прыйдзецца слухаць пустоты вуглі.
Застанецца бегчы ўдалеч,
Крыкам цемру будзіць!
На празрыстыя ўспаміны
Пудаў болю нагрузіць.
Не кідацца ў жаху болей –
Сцены не дадуць пайсці,
Па акопах прыйдзецца паўзці.
Піць запоем пакуты,
Сушыцца ў спякотным дыму забыцця,
Пазуры пазрываць і ўпасці на крылы…


11. U CHYSCEN'KM POL…

У чысценькім полі чатыры палкі
У адным палочку конікі стаяць
У другім палочку сякеры звіняць
У трэцім палочку два браціткі стаяць
У чацвертым палочку брат брата забіў
У адну паненачку ўлюбляліся
У вузенькай вуліцы сустракаліся
Меньшы брат большаму дзеўку не ўступіў
Большы брат меньшаму галаву зрубіў
Буйна галовушка пакацілася
Белая цела павалілася
Тая паненачка зажурылася
Якая нішчасная я радзілася
Што я ў двух браціткаў улюбілася


12. PYARUNE

(instrumental)


13. VODAR ZABYCCYA

Восеньскi лiст кружыўся адзiнокi
У начным паветры…

Кружыў крумкач-птах у чорных аблоках,
Разганяў зоры, халодны туман…
Лапатаў крыламi i кiдаўся зноў
У ценi… Шэрыя ценi…

На празрыстых хвалях чорнай ракі,
На вадзе ляжалі думкі начныя,
Ціхім шэптам кружылі ваду
І па версе так хутка пабеглі-паплылі…


14. KAMAEDZ'CA (OUTRO)

(instrumental)

lyrics added by lutinofchaos - Modify this lyrics