Kamaedzitca : Дзецi Леса (Dzieci Liesa)

Pagan Black / Belarus
(2004 - Strong Music Productions)
Learn more

Lyrics

1. SHLIACH (INTRO)

(instrumental)


2. DZIECI LIESA

Сіла – агнём, лютасць – крывёй.
Вочы Ваўка скрозь прыцемкі елак
Прагнуць насыціць мэтай сваёй
Целы духаў русых дзевак.

Пад шум бяроз лістоты белых
Лес нараджаў сыноў сваіх,
Дажджом навальніц Перуновых,
Каранямі дубоў векавых.

Месяц грозны асвятляе твар,
Вочы, як полымя, яскрава гараць;
Цёмны гушчар – сыноў уладар.
Бацька – Лес, Маці – Зямля...

Яны там, дзе непралазныя нетры,
Звярыны статак, моц Вялеса.
Дужыя целам, ганарлівыя духам;
Кроўнае брацтва – Дзеці Лесу!

Дзеці Лесу – брат за брата,
Статак сілы векавых дубоў.
Дзеці Лесу – закон Праві,
Зорны Свет вялікіх Багоў.

Мы пойдзем у непралазныя нетры
Ды памрэм на руках дзікага Лесу,
Зарасцем імхом і лісцем,
Забярэ нас Пекла...

Месяц грозны асвятляе наш твар,
Вочы, як полымя, яскрава гараць;
Цёмны гушчар – наш уладар.
Бацька – Лес, Маці – Зямля!


3. MOJ PRODAK - MJADVIED

Мой Продак – Мядзведзь,
Я – Мядзведзь дзiкi.
Зайшоўшы ў гушчар лесу,
Рычу, як мой Продак!

I рык мой уздымаецца ў неба –
Да воблакаў белых, да Сонца,
Пад промнямi якога,
Я ганарлiва стаю.

Заву свайго Продка да сябе,
Заглянуць жадаю ў вочы яму.
А Сонца праз сосны і дубы
Свецiць на шкуру маю.

Я вярнуўся туды, скуль выйшаў,
Скуль мой Род iдзе.
Апрануў аблiчча звера,
Я – мой Продак – Мядзведзь!

У цёмным лесе сустрэчы шукаю,
Iду да цябе няходжанай сцежкай –
Па сiвым, старым караням,
Па дзядочку-iмху і траве.

Лес заснуў цiхiм сном,
Месяц змянiў Сонца…
А я ўсё шукаю ды клiчу Продка,
Рыкам iрвучы Сусвет!


4. WIASNA IDZIE

Сонейка свеціць,
Ярыла ляціць
На белым кані –
Па ўсім полі.


Вецер гудзе,
Вясна ідзе!
Расквітае Зямля –
Далеч невядомая.

Спявае вада,
Лес калыхаецца,
Птушкі лятаюць,
Воблакі граюць.

Ля вогнішча карагод –
Весяліцца народ,
Усхваляе Дзядоў –
Сваіх уладароў.

Вясна-красна
Да нас прыйшла.
Багамі даная,
Светам сабраная.

А як Ноч прыйдзе,
Месячык узыйдзе,
Ваўкі завыюць –
Cпаць нам не дадуць...


5. PIESNIA U POLI

Ой, ды скажы, поле,
Ой, скажы, шырокае –
Куды ты вядзеш мяне?
Куды вядзеш мяне ты?

Ці да самога вужа –
Да самога цара?
Ці да смерці –
Да Карачуна?

Маці мая, Зямля
Непарушная,
Дай табе спяю,
Спяю дай табе я...

Траўка шуміць,
Траўка шуміць.
А чаго ж яна шуміць?
Чаго шуміць яна?

Ой, ды слёзы пралi, поле,
Ой, слёзы пралі, поле.
Крынiчкаю празрыстаю,
Крынічкай празрыстай.

Ой, ды панясi, ветрык,
Ой, панясі, ветрык.
Удалеч песню гэту,
Удалеч гэту песню.

Перадай мае словы,
Перадай мае словы
Бялюткаму небу,
Бялюсенькаму.

Ой, ды скажы, поле,
Ой, скажы, шырокае –
Куды ты вядзеш мяне?
Куды вядзеш мяне ты?..


6. VYSHIEJ ZORAK

(instrumental)


7. USCHVALIENIE VJALESY

Наш усемагутны Вялес!
Ты ёсць сярэдзiна Кола Жыцця.
Уладар Багоў, ты нас парадзiў,
Скарбам ззяе постаць Твая.

Уладар Сусвету – свет Вечнасцi,
Свята Тваё сёння.
Ахвяра ў катлах, вогнiшчы…
Пачынальнiк пачатку Мiраздання.

Слава Табе, вялiкi бог Вялес!
Усхваляе народзе цябе.
Галоўны бог – Ты нас парадзiў,
Слава Табе!

Ахвяра ў катлах, вогнiшчы…
Пачынальнiк пачатку Мiраздання.
Слава Табе, вялiкi бог Вялес!
Усхваляе народзе цябе.
Галоўны бог – Ты нас парадзiў,
Слава Табе!


8. PADYMAJSIA, BRAT!!!

Перад табой – блакітнае Неба,
Асвятляе Сонца кроў на Зямлі.
Чуеш песню Продкаў – Вырай.
Твой шлях – рука Праві.

Падымайся, брат! Сцяг вышэй!
Сцісні іклы, ідзі на бой!
Падымайся, вояр! Плечы шырэй!
Чуеш з лесу воўчы вой…

Станем поплеч – як сцяна,
Доблесць і гонар пад вострым лязам.
Гострыя мячы – войска Перуна,
Наша сіла – калі мы разам!

Вочы свецяцца ў лесе –
Сотні тысяч ідуць на бой.
Смерць іх сякера нясе,
Пераможны голас заве за сабой.


Кіпцюры гострыя, іклы блішчаць,
Крывава ахвяра чакае ваўкоў.
Пах галін елак ды холад ночы...
Доблесць і гонар шэрых ваяроў.

Перад табой – зорнае Неба,
Асвятляе Месяц кроў на Зямлі.
Льецца песня Продкаў – Вырай,
Крочаць лютыя ваяры!

Падымайся, брат! Ідзі на бой!
Пад марш адбівай крок свой!
Чуеш – клічуць Дзяды!
Чуеш – заве воўчы вой...


9. PABRAUSHY MIACH...

Смутку цень ахутваў паветра,
Цёмныя хмары зацягвалi Сонца.
Слёзы лiлiся навокал
Ды кацiлiся ў пустоту...

Iшлi хлопцы ў поле,
Пабраўшы мячы.
Пярун заклiкаў у бой,
Кава збiраў Дружыну.

Сабраўшыся войскам вялiкiм,
Заступiлi Зямлю-Мацi Сыны.
Валадар-Князь, падняўшы сцяг помсты,
Накiраваў вояў наперад.

Нянавiсць на суровых тварах,
Яскравае полымя ў грозных вачах,
У руках бацькоўская зброя,
Пераможа мацнейшы...

Сядзелi ганарлiва ваяры на конях
I ехалi ў далёкiя землi –
Ў чужыя краі, няродныя.
Кроў ворага – ахвяра Богу.

Вёў Князь войска ўдалеч
I ўдзень, i ўноч, нестамляючыся,
Сцяг Рода трымаючы трывала,
У моцных сваiх руках.

Зязюля плакала ў зялёным бары –
Iх чакала Перамога і Смерць...


10. SOJCA U ZMROKU

Калі Сонца танчыць,
Кружыць над Халмамі страты –
Матылькі ўцякаюць,
Дзвер вар’яцтва адчыняю.
Гукі чужых дарог,
Змрок над Сонцам навісае.
Нехта чуе Імя
У Свеце Хвалявання...

Не шкадую Я,
Калі звар’яцею.
Не шкадую Я,
Бо спалохаю цябе.
Не шкадую Я,
Калі мовіш слова Мне.
Бо толькі мару Я,
Увесь гэты Свет не для Мяне...

Покрыва знікае,
Шоу канца працягваецца.
Нешта ў сэрцы маю –
Гэта родны спеў льецца.
Сонца ў Змроку – Памяць;
Вечнасць назаўжды застанецца.
Канец Сусвету блізка,
Скончыцца жыццё...
Сэрцы плачуць кроўю –
Спачуваюць горкай долі.
Нельга ўжо спыніцца,
Над намі толькі Веліч Сонца.
Яно ў Змроку танчыць,
Кружыць над Халмамі Страты.
Вояў спеў у пустыні
Аб сканчэнні Свету...
Ёсць Дом, у якім Я існую,
Вада бушуе, нібы шторм.
Бясконцы шлях і шум дарог –
З часоў стварэння ўсіх асноў...
Усё роўна Мне, калі памру,
Усё роўна Мне, калі Я ілгу.
Убачыць бы Нябёсаў Твар,
Але ў вачах Агонь не згас!..

lyrics added by lutinofchaos - Modify this lyrics