Weeping Twilight : Far from the Assembly of Gods

Folk Metal / Belarus
(2002 - Self-Released)
Saber mais

Letras


Sin

Тут не згас чорны род.
Спiць адвеку.
Не сустрэць мiж балот
Чалавека...

Сонейка ўстае па-над лесам,
Косы - залато цяпло - распускае;
У чашчы спiць драпежны звер - не рыкае,
І нябесных птушак звон не змаўкае.

На ручаньках кволых
Што, быццам скарб, нясеш
Моцна прытулiўшы да грудзей?
Кроў. На сцёгнах голых.
Ці ж які грэх, ці сполах
Хочаш схаваці ад людзей?

Той звер люты
Твой растаптаў вянок!
Ты ж атруты
Налiла ў вiно.


Шэпча, шэпча, шэпча, шэпча,
Шэпча, шэпча цёмны лес.
Лес пракляты! Лес закляты!
Згубiць дзеўку лес!


Там, мiж азёр празрыстых,
Будзе ляжаць яна.
Знiкне ў водах чыстых
Калыска-труна.

Будуць вербы гушкаць
Увесну немаўля.
Будзе стагнаць мацi.
Зямля.



In the Castle

замку, як вечар абернецца ноччу,
Увечар табе ночвы
Смерць пануе.
Смерць прапануюць.
У чорным убранні туга лунае.
Убранне хаўтурнае.
Цішу пільнуе.
Цішу ільняную.

Дзеўчына плача: гіне душа!
Дзесь' плач гіне
Цела палае - хутка імша.
Цела стыне
Круччамі чэрці цягнуць-ірвуць.
Кручча цягнуць
Кары нябеснай ужо не абмінуць мне!
Кары час...

Цёмныя сілы! Там, дзе магілы,
О, сілы! Магілы.
Вашу моц п'ю!
Лозы труну спаўюць.
Ноч варажыла, зёлкі курыла...
Ноч памёрлых
Пахла кроўю.
Бавіла кроўю.

Блішчуць маланкі, дрэвы шумяць.
Холад абдыме - душу б адняць.
Стоды крывавых прагнуць ахвяр.
Ценем паўстане з цемры ўладар мой!



Mournful One Warrior's Tale

Згасла сонца ясна, закацiлася.
Плач, сiрацiнка!
Гожа цвiла б мая рабiнка, -
Горку ж долю ў мацi ўзяла.
Шэра зязюлька,
Бедна дзеўка мала.
Улетку твайго татульку
Чорна смерць забрала!

Долу.
Што з зямлi ў зямельку ж вернецца.
Мацi ў магiлку зышла...
Ай, нашто, мiла матулька,
Ты прыгожу нарадзiла!?
Квола iгрушка
Долу пахiлiлася.
У ножкi твая дачушка
Кату пакланiлася!

Вербанька-лозка.
Гаротная.
Суцішыць слёзкі
Зямля.

Вой стомленай рукою
У келіх мёд бурштыновы лье,
Прагна 'го пье.
Дзе ж спакой? Здані злой
Хворы смех.
Туман ў галаве.
Дзеўка рвецца.
Кінь, дурная! -
Крыкнуў злосна.
Што было...
Як?
Паспытаў.
Вуснаў.
Росных, 'шчэ нявінных
Смак.



A Cradle Song

У занорках мышкі спяць.

Мушкі спяць,

мошкі спяць,

Дружкі спяць,
стужкі спяць.

вошкі спяць,
блошкі спяць,
кошкі спяць.
Крошкі спяць,
сошкі спяць,
дошкі спяць,
ложкі спяць.
Межкі спяць,

Служкі спяць,
ружкі спяць.

сцежкі спяць,
вежкі спяь,
дзежкі спяць.
Пляшкі спяць,
ляжкі спяць.
Кубкі спяць,

дупкі спяць.

Спінкі спяць,

У ложку змяць,
ножкі ўзняць.

Свінкі спяць,
слінкі спяць,
скрынкі спяць.
Губкі спяць,
ступкі спяць.
Брамкі спяць,
клямкі спяць.

Іўкі спяць,

Дружкі спяць,
стужкі спяць.

сліўкі спяць,
ніўкі спяць,
грыўкі спяць.
Коскі спяць,

Служкі спяць,
ружкі спяць.

роскі спяць,
лозкі спяць,
слёзкі спяць.

Спяць.



...'Cause She Was A Witch

Суцiш гарачыя слёзы -
З неба, з вышынь светлых,
На землi грэшнiкаў. У норы
Цёмныя. Светла сама
Чыста дзева сышла.
Ветлых, добрых шукаць.
Ратавацi нас.

Блукаў я ў адзiноце. Цягнуўся паныла.
Без надзеi.
Людзей цураўся.
Бо зрабiлiся людзi горшыя за звяроў лютых.
Не пракорму шукалi,
але крывi суседзяў сваiх прагнулi.
Нiвы гарэлi.
I вада ў калодзжах стала як кроў.
I з'явiлiся знакi страшныя ў небе, i ў водах, i на зямлi.
Стагнала зямля...
А старыя людзi казалi, што будзе мор, i немач, i спусташэнне...
Я ж блукаў па краi маiм. I ў стоме трызнiў.
I бачыў дзеву бязгрэшную, і пытаўся:
Пашто прыйшла ты, дзево?
I адказала:
Каб не ўмерлi!

Ганьбiлi.
Камянямi збiвалi, шалеючы.
Крычалi, раўлi:
Ведзьма!
Жывою шлюху сярмяжную спалiць!
Ведзьма! Сука д'яблава!
У полымi гары!

Iмем Святой Царквы Ваяўнiчай
Асуджана дзева тая на страту.
Будзь ведзьма злая праклята!
Анафема! Анафема навекi!
Шматлiкiмi вядзьмарствамi сваiмi
Учынiла ты шкоду вельку.
I за гэта будзеш спалёна.
Nam que ferrum non sanat ignis sanat!

Вогнiшча. Высокае зырка палае.
Кроў кiпiць.
Псы хлуслiвыя! Гэта не ведзьма згарае!
Яна... анёл!
Мае жыць!



Ledras adicionadas por Luvarth - Modificar estas letras